Дзень аховы навакольнага асяроддзя

Супрацоўнікі Аршанскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прынялі ўдзел у ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню аховы навакольнага асяроддзя, у складзе дэлегацыі ад Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Асабліва прыемна, што галоўны спецыяліст інспекцыі Аляксандр Мікалаевіч Куляеў атрымаў  падзяку ад міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргея Масляка за значны ўклад у справу аховы навакольнага асяроддзя, забеспячэнне рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. Віншуем Аляксандра Мікалаевіча з заслужаным прызнаннем! Так трымаць!