Дзень інфармавання для грамадзян, якія маюць інваліднасць
24.03.2026 кіраваннем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Аршанскага райвыканкама сумесна з ГУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна» праведзена мерапрыемства «Дзень інфармавання для грамадзян, якія маюць інваліднасць», дзе грамадзяне атрымалі магчымасць:
прайсці сумоўе з працадаўцам;
атрымаць кансультацыю па садзейнічанні ў працаўладкаванні, па пытаннях пенсійнага заканадаўства, аказанню адраснай сацыяльнай дапамогі;
звернуцца ў сацыяльную прыёмную Тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна.
На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі Аршанскай гарадской арганізацыі «Беларускае таварыства інвалідаў».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 9 арганізацый, у тым ліку спецыялізаваныя прадпрыемствы, якія працуюць з інвалідамі: УП «Нітка» ОО «БелОГ»; УП «Элект» ОО «БелТИЗ»;
УП «Экобелтэхналогія» ОО «БелОІ».