Дэлегацыя Віцебскай вобласці наведвае Палац Незалежнасці
Больш за 100 прадстаўнікоў працоўных калектываў Пастаўскага і Аршанскага раёнаў сёння на экскурсіі ва Дворцы Незалежнасці.
Дарэчы, дэлегацыя Віцебскай вобласці стала першай сярод рэгіёнаў, якая пабывала ў палацы пасля выбараў Прэзідэнта.
Падарункавая калекцыя Прэзідэнта папоўнілася новымі падарункамі.
У дар Дворцу Незалежнасці перадали палатно з надпісам «НАДО», вытканае на Аршанскім льнокамбінаце.
Над палатном працавала цэлая каманда, больш чым з 10 спецыялістаў: мастак, ткачы, дэсінатар, тэхнолаг, каларыст, памочнік майстра, патроніст і іншыя.
У ліку сённяшніх наведвальнікаў экскурсіі ёсць тыя самыя супрацоўнікі, якія працавалі над падарункавым палатном «Надо». Мастак аддзела кіравання асартыментам Аршанскага льнокамбіната Ірына Косухіна ніколі не думала, што зможа патрапіць у гэта месца.
– Масштабы і афармленне ўражваюць. Экскурсія яшчэ толькі пачалася, але нават тое, што я паспела ўбачыць, вельмі захапляе, – падзялілася Ірына.
Таксама жанчына расказала пра працу калектыву над падарункам для Галоўнага дзяржавы.
– Калі Прэзідэнт спытаў «Надо?», мы паспрабавалі маланкава адрэагаваць, бо сапраўды лічым – «Надо!». Тэрміны былі сціснутыя, мы імкнуліся як мага хутчэй выказаць сваю падтрымку. У працы выкарыстоўвалі наш родны лен і колеры нацыянальнай сімволікі.
Яшчэ адным падарункам Прэзідэнту стаў хлеб, спечаны ў Копысі.
Дарэчы, выпечка з той самай пекарні, якую аднавілі па даручэнні Прэзідэнта.
– Вельмі сімвалічна і прыгожа. Як цяпер працаваць пасля ўбачанага?!", – не стрымала эмоцый прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмонт.