Дэлегацыя Оршанскага раёна з візітам сяброўства ў Лідзе!
Дружба паміж гарадамі - гэта мост, які будуецца агульнымі намаганнямі!
Дэлегацыя Аршанскага раёна на чале з намеснікам старшыні Аршанскага райвыканкама Анастасіяй Пракоп'евай і начальнікам упраўлення па адукацыі Аршанскага райвыканкама Таццянай Янкоўскай прыняла ўдзел у ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню горада Ліды.
Гэта цудоўная магчымасць не толькі падзяліцца радасцю свята з нашымі суседзямі, але і абмяняцца вопытам у галіне культуры, адукацыі і турызму.
Мы дзякуем адміністрацыі горада Ліда за цёплы прыём і гасцінную атмасферу! Жадаем Лідзе росквіту, а яе жыхарам - міру, дабра і дабрабыту!