Старт Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года»

Увага юрыдычным асобам – суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, індывідуальным прадпрымальнікам Віцебскай вобласці! 

З 1 красавіка 2025 года аб'яўляецца старт
Нацыянальнага конкурсу ”Прадпрымальнік года“

Конкурс праводзіцца штогод па выніках дзейнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за год, які папярэднічае году правядзення конкурсу па наступных намінацыях:

- ”Успешны старт“;

- ”Стабільны поспех“;

- ”Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці“;

- ”Эфектыўны бізнес у сферы паслуг“;

- ”Эфектыўны індывідуальны бізнес“ (у гэтай намінацыі ўдзельнічаюць індывідуальныя прадпрымальнікі).

Падрабязна з умовамі ўдзелу ў конкурсе можна азнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы: https://economy.gov.by/ru/nac-konkurs-ru/

Суб'екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, прадстаўляюць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі) па ўстаноўленай форме ў тэрмін да 1 чэрвеня 2025 года.

vitebsk-region.gov.by