Cпециальное профилактическое мероприятие «Тонкий лёд»

Спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Тонкі лёд»

З мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў на вадзе ў перыяд таяння лёду з 10 па 16 сакавіка на тэрыторыі Аршанскага раёна пройдзе спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Тонкі лёд». Работнікі МНС ўзмоцняць патруляванне вадаёмаў і правядуць растлумачальныя гутаркі з насельніцтвам, каб нагадаць пра небяспеку выхаду на лёд.

Неабходнасць такіх рэйдаў абумоўлена трывожнай статыстыкай. Сводкі папаўняюцца трагічнымі выпадкамі, якія адбыліся на вадаёмах. Ратавальнікі адзначаюць, што вясновыя скачкі тэмпературы прыводзяць да таго, што лёд не паспявае сфармавацца і ўмацавацца. Ён становіцца порыстым і рыхлым, хаця знешне можа выглядаць яшчэ трывалым. Выход на такі лёд смяротна небяспечны.

У сувязі з гэтым МНС нагадвае важныя правілы: ні ў якім разе не выходзьце на лёд, калі яго таўшчыня менш за 7 сантыметраў. Трывальнасць лёду можна вызначыць візуальна: празрысты лёд з сіняватым адценням звычайна трывалей мутнага і белага. Не дапускайце знаходжання дзяцей побач з вадаёмамі без нагляду дарослых. Помніце, што менавіта цікавасць і гульні каля вады часцей за ўсё прыводзяць да непапраўных трагедый.

Ратавальнікі рэкамендуюць аматарам падледнай рыбалкі ўстрымацца ад выхаду на тонкі лёд. Калі Вы ўсё ж вырашылі выйсці на лёд, абавязкова надзеньце ратавы камізэльку. Яна зможа ўтрымаць Вас на паверхні вады да прыходу дапамогі!

Шаноўныя грамадзяне! Не рызыкуйце сваім жыццём і здароўем ради сумніўных задавальненняў. Берэгіце сябе і сваіх блізкіх. У выпадку надзвычайнай сітуацыі неадкладна тэлефануйце па тэлефоне 101 або 112.