Чэмпіёны савецкага і беларускага гандболу правялі майстар‑клас маладым спартсменам у Оршы.
Сёння на базе гандбольнага клуба «МАЗ-Орша» ў ФОК аг. Бабінічы праходзяць майстар-клас і трэнерскі семінар. Мерапрыемства арганізавана Беларускай федэрацыяй гандбола ў рамках праграмы развіцця віда спорту ў рэгіёнах рэспублікі.
На сустрэчу запрошаны трэнеры аддзяленняў гандбола дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ з Лепеля, Новаполацка, Віцебска і Оршы, іх выхаванцы, а таксама трэнеры ГК «МАЗ-Орша», які выступае ў першым дывізіёне Betera-Суперлігі Беларусі. Гасцей прывітала начальнік аддзела спорту і турызму Оршанскага райвыканкама Снежана Брюзгіна.
Майстар-клас праводзіць адзін з лепшых беларускіх гандбалістаў Борыс Пухоўскі, які абараняў колеры нацыянальнай каманды на чэмпіянатах Еўропы (2008, 2014, 2016, 2018) і свету (2013, 2015, 2017), стаў рэкардсменам па колькасці матчаў (205) і забітых мячоў (865) за зборную Беларусі. Летам 2025 года абвясціў аб завяршэнні гульнявой кар'еры і цяпер працуе на пасадзе намесніка старшыні Беларускай федэрацыі гандбола, курируе развіццё спорту ў рэгіёнах.
У якасці ганаровага госця сустрэчы на мерапрыемстве прысутнічае вядомы расійскі гандбаліст, двойчы алімпійскі чэмпіён у складзе зборнай СССР (1988 г.) і Расіі (2000 г.), бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2004 года Александр Тучкін. Аляксандр Аркадзьевіч матываваў хлопцаў на новыя дасягненні ў спорце і даў карысныя практычныя парады ў ходзе майстар-класа. У ходзе трэнерскага семінара ўдзяліў увагу пытанням індывідуальнай падрыхтоўкі юных гандбалістаў.
Сяргей СЛЕПЦОВ.
Фота аўтара.