«Чэмпіянат Віцебскай вобласці сярод працуючай моладзі-2025». У Віцебску прайшоў турнір па інтэлектуальных гульнях
– Наш абласны інтэлектуальны турнір стаў ужо традыцыйным, за гады правядзення гульні колькасць удзельнічаючых каманд павялічылася з 7 да 37! – адзначыў загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела абласной газеты "Віцебскія навіны" Святаслаў Міхайлаў. – Гэта паказвае зацікаўленасць моладзі. Мы заўсёды запрашаем як мага больш хлопцаў, і водгук ёсць, а гэта галоўнае.
37 каманд прадэманстравалі эрудыцыю, праверыўшы веды ў розных абласцях. У турніры прынялі ўдзел як прафесійныя, так і аматарскія каманды з Віцебска, Полацка, Наваполацка, Ушач.
Чэмпіянат праходзіў у некалькі этапаў. Першы – «Свая гульня» ўключаў два блока бліц-пытанняў. У ім удзельнікам спатрэбіліся навыкі крытычнага мыслення, бо на пошук адказаў былі даны лічыныя хвіліны.
Для паспяховага праходжання другога этапа пад назвай «Што? Дзе? Калі?» важнымі былі не толькі веды гісторыі, геаграфіі, медыцыны, але і смекалка, знаходлівасць.
– Вельмі цікавыя і разнастайныя пытанні. Высока ацэньваем нашу камандную працу, бо гуляем ужо не першы раз. Для мяне турнір – зарад інтэлектуальнай бадзёрасці, развіццё мыслення, – падзяліўся ўражаннямі Уладзіслаў Мелешка, прадстаўнік каманды Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі.