Чем удивляли творческие коллективы Оршанщины в день выборов

Чым здзіўлялі творчыя калектывы Оршаншчыны ў дзень выбараў

Святочны настрой на участках для галасавання стваралі творчыя калектывы Аршаншчыны, а таксама калектывы і навучэнцы ўстаноў адукацыі.

Так, у гарадскім Дворцы культуры «Арша», дзе размешчаны ўчастак для галасавання № 24, прайшлі адразу тры канцэртныя праграмы, прысвечаныя выбарам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і аб'яднаныя адзінай канцэпцыяй. Яна заключалася ў пераемнасці пакаленняў.

Спачатку сваю праграму прадставіў народны хор народнага вакальнага ансамбля «Беларусачка» і танцавальны калектыў «Супер Star» пад назвай «Беларусь мая!». Затым прайшоў канцэрт вакальнай студыі «Рэтро-шлягер» — «Льецца музыка». А завяршыў святочную праграму канцэрт дзіцячых і маладзёжных калектываў «Час выбрала нас».
Старэйшае пакаленне праз музыку і песні расказвала пра патрыятызм, пра сваю любоў да малой радзімы, а таксама да нашай роднай Беларусі і перадавала гэтую любоў дзецям. А моладзь пераймала вопыт і традыцыі, і дакладна так жа ў будучыні, калі прыйдзе яе час, яна зробіць свой выбар для росквіту нашай краіны.

Праграма атрымалася вельмі пранікнёнай і пранізанаю любоўю да нашай Радзімы. А гледачы дзякавалі артыстам і калектывам ГДК «Арша» бурнымі авацыямі і доўгімі апладысментамі.

Альга ТИХОНОВА.
Фота аўтара.

https://www.orshanka.by/?p=136412