Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2
Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12
E-mail: rikorsha@vitobl.by
Закон Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзян), і юрыдычных асоб Аршанскім раённым выканаўчым камітэтам разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (далей - Закон).
У адпаведнасці з Законам электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а патрабуючыя дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней 1 месяца.
Адказы (паведамленнi) на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, паказаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам.
У выпадку, калі паступаючыя электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты могуць размяшчацца на афіцыйным сайце Аршанскага раённага выканаўчага камітэта ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам.
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароту , якія (па якіх):
Электронны зварот у Аршанскі раённы выканаўчы камітэт можа быць накіравана з выкарыстаннем прыведзенай ніжэй формы.
Заяўнікі мае права адклікаць электронны зварот шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.
У адпаведнасці з артыкулам 20 Закона заяўнікі маюць права абскардзіць адказ Аршанскага раённага выканаўчага камітэта або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці ў Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.
Зварот грамадзян |