Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2
Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12
E-mail: rikorsha@vitobl.by
Віцебскае абласное ўпраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь нагадвае, што згодна з дзейным заканадаўствам, абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду за 2021 год індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі, адвакатамі, самазанятымі грамадзянамі павінны быць выплачаны не пазней за 1 сакавіка 2022.
Мінімальны памер узносаў пры ажыццяўленні дзейнасці ўвесь 2021 год складае:
- для ІП, натарыусаў, адвакатаў - 1 705,30 рублёў
(Мінімальная заработная плата 400 рублёў * 8 месяцаў * 35% +
+ 417,86 рублёў (праіндэксаваная МЗП за верасень) * 35% +
+ 418,14 руб (праіндэксаваная МЗП) * 3 месяцы * 35%);
- для самазанятых фізічных асоб - 1 412,96 рублёў
(Мінімальная заработная плата 400 рублёў * 8 месяцаў * 29% +
+ 417,86 рублёў (праіндэксаваная МЗП за верасень) * 29% +
+ 418,14 руб (праіндэксаваная МЗП) * 3 месяцы * 29%).
Перыяды ажыццяўлення і неажыццяўлення дзейнасці падлягаюць адлюстраванню ў дакументах персаніфікаванага ўліку - справаздачы па форме ПУ-3, гранічны тэрмін прадастаўлення якой у органы Фонду - не пазней за 31 сакавіка 2022 года.
Форму ПУ-3 можна спампаваць па спасылцы
Дакладны разлік сумы абавязковых страхавых узносаў, якая падлягае выплаце з улікам перыядаў ажыццяўлення і няажыццяўлення дзейнасці, можна зрабіць з дапамогай калькулятара, перайшоўшы па спасылцы
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у раённых аддзелах Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва па месцы пастаноўкі на ўлік.