Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitobl.by

Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
11 мая 2022

У Оршы стартаваў веласезон | фота, відэа

Масавым велапрабегам па вуліцах горада адкрылі сёлета веласезон аршанцы. Суботняй раніцай аматары язды на веласiпедзе сабраліся на месцы старту - гарадской плошчы.

Велапрабег адбыўся па маршруце ад плошчы праз вул. Савецкую і пр. Тэкстыльшчыкаў, вул. Бабкова і вул. 60 год БССР да вул. Флёрава, а затым у зваротным напрамку з заездам у парк Герояў. Каля вечнага агню прайшла цырымонія ўскладання кветак да Кургана Бесмяротнасцi, што асабліва актуальна ў Год гістарычнай памяці. Далей калона накіравалася ў бок турбазы «Орша», дзе прайшлі асноўныя спартыўныя падзеі гэтага дня. На працягу некалькіх гадзін аршанцы спаборнічалi ў розных конкурсах.

У велагонцы сярод дзяцей 3-6 гадоў лепшымі былі Ян Гоўрык і Ульяна Аўтушэнка. На дыстанцыі фігурнага ваджэння ў сваіх узроставых катэгорыях пераможцамі сталі Наталля Астравух, Канстанцін Юрчанка, Вера Мядзведская, Іван Тамашэвіч, Леся Шульжыцкая і Дзмітрый Асвяцімскі. У «Недзіцячай велагонцы» перамаглі Аліна Рудзінская, Леся Шульжыцкая і Ілля Дмітрыенка. У спаборніцтвах па веласіпедным драг-рэйсінгу 1-е месца заняў Іван Тамашэвіч, 2-е - Алег Аўтушэнка, 3-е - Яраслаў Трыбушэўскі.

Там жа, на паляне, працавала палявая кухня, а Аршанскі райкам БРСМ і актывісты пярвічак з СШ №20, 9, 6 і педкаледжа прапанавалі розныя актыўнасці. У вольны ад спаборніцтваў час дзеці і дарослыя з задавальненнем гулялі ў настольны футбол, гіганцкія шашкі, пазнавальную гульню-хадзілку «Падарожжа па Беларусi», у гульні на каардынацыю і трапнасць.

Арганізатарамі фізкультурна-аздараўленчага свята выступілі аддзел спорту і турызму Аршанскага райвыканкама і кампанія «Веладрайв» – энтузіясты сваёй справы, якія на працягу больш за дзесятак гадоў займаюцца папулярызацыяй веларуху ў рэгіёне.






















http://www.orshanka.by/?p=80410

Інтэрнэт-рэсурсы