Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitobl.by

Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13 мая 2022

У Аршанскім раёне ДАІ будзе весці галосны, негалосны і змяшаны кантроль на дарогах

У мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў на тэрыторыі Аршанскага раёна ў перыяд з 13 па 14 мая ДАІ правядзе прафілактычнае мерапрыемства «Бяспечная вобласць!». У рамках мерапрыемства супрацоўнікі ДАІ правядуць рэйды па папярэджанні і спыненні парушэння вадзіцелямі хуткасных рэжымаў руху, правілаў абгону, выяўленні асоб, якія кіруюць транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення і не маюць права кіравання. Таксама пад асаблівым кантролем будуць веласіпедысты і вадзіцелі мотатранспарту.

А ў перыяд з 16 па 22 мая пройдзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў, якія ўчыняюцца з удзелам і па віне ўразлівай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху (пешаходаў і веласіпедыстаў), а таксама кіроўцаў мотатранспарту.

У перыяд правядзення мерапрыемстваў будзе прымяняцца галосны, негалосны і змяшаны кантроль за дарожным рухам.

http://www.orshanka.by/?p=80562

Інтэрнэт-рэсурсы