Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitobl.by

Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
14 мая 2022

Сям'я Хадкевіч-Ільіных змагаецца за званне лепшай шматдзетнай сям'і года

15 мая ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень сям'і. У Рэспубліцы Беларусь падтрымка сям'і з'яўляецца нацыянальным прыярытэтам, а пытанні мацярынства і дзяцінства знаходзяцца пад асаблівай увагай з боку дзяржавы і з'яўляюцца ключавымі напрамкамі сацыяльнай палітыкі.

У Аршанскім раёне пражываюць 1322 шматдзетныя сем'і, якія выхоўваюць 4215 дзяцей. Адна з іх - Хадкевіч-Ільіных.

У шлюбе жонка i муж амаль 9 гадоў. За гэтыя гады іх сям'я папоўнілася трыма выдатнымі дзецьмі: старэйшай дачкой Марыяй, сынам Грыгорыем і малодшай дачкой Яўгеніяй. Як расказаў нам Елісей, яны з жонкай заўсёды хацелі мець вялікую сям'ю. Для іх быць шматдзетнай сям'ёй – вялізнае шчасце, бо ў іх доме заўсёды цёпла і ўтульна ад дзіцячага смеху, шчырай радасці і кахання.

Гаспадар сям'і Елісей Валянцінавіч працуе інжынерам-праграмістам у ЗАТ «Ітразішэн», а маці Надзея – індывідуальны прадпрымальнік. Вялікую ўвагу надаюць усебаковаму развіццю дзяцей. Напрыклад, Маша займаецца бісерапляценнем, пашывам мяккіх цацак, Грыша наведвае гурткі робататэхнікі і футбола, а Яўгенія займаецца ў школе танцаў «VI-ZA-VI»-kids. Таксама хлопцы наведваюць і вакальныя гурткі. Імкнуцца Елісей і Надзея прывіць дзецям і любоў да сваёй краіны, яе гісторыі, традыцый і культурных каштоўнасцяў. Заўсёды бяруць удзел у патрыятычных і культурна-масавых мерапрыемствах.

- Вольны ад працы і вучобы час мы любім праводзіць разам, - распавяла мама Надзея. - Калі на вуліцы выдаецца добрае надвор'е, то гуляем у парках, ходзім у музеі або выбіраемся на прыроду. А калі за акном непагадзь, то заўсёды дома можна паглядзець любімыя фільмы і мультфільмы, пагуляць у настольныя гульні і шахматы, а таксама прыгатаваць што-небудзь смачнае.

Нядаўна сям'я стала пераможцам раённага анлайн-конкурсу «Шматдзетная сям'я года». А ўжо 18 мая прыме ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года», які пройдзе ў Віцебскай абласной філармоніі. За права прадставіць нашу вобласць на рэспубліцы яны будуць змагацца з 5 сем'ямі з Віцебска, Дуброўна, Лепеля і Наваполацка. Пажадаем ім поспеху.

http://www.orshanka.by/?p=80666

Інтэрнэт-рэсурсы