Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitobl.by

Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 снежня 2022

Аршанская транспартная інспекцыя – аб зменах у праездзе па платных дарогах

З 1 студзеня 2023 года адбудуцца змены ў аплаце за праезд па платных дарогах. Вадзіцелі транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не большай за 3,5 тоны, якія маюць абавязацельствы па аплаце, змогуць разлічвацца за праезд па платных дарогах толькі з дапамогай электроннай аплаты.

На трасе М1 у Аршанскім раёне

Уладальнікі транспартных сродкаў з максімальна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 т., якія цяпер карыстаюцца для аплаты праезду па платных дарогах у сістэме BelToll бартавой прыладай, могуць здаць абсталяванне ў любым пункце абслугоўвання кліентаў. Атрымаць зваротна ўнесены пры яго атрыманні дэпазіт і суму нявыдаткаванай перадаплаты можна на працягу 3 гадоў з моманту здзяйснення імі апошняй транзакцыі ў сістэме.

Электронную віньетку можна набыць на 15 ці 30 каляндарных дзён, а таксама на каляндарны год. Яе кошт складае 14, 22 і 75 еўра адпаведна і аплачваецца карыстальнікам у беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на момант аплаты. Пры гэтым пад каляндарным годам разумеецца перыяд з 1 студзеня па 31 снежня адпаведнага года, а таксама апошнія 15 каляндарных дзён папярэдняга года і першыя 15 каляндарных дзён наступнага года.

Набыць электронную віньетку можна, звярнуўшыся ў пункт абслугоўвання BelToll, альбо ў рэжыме анлайн, наведаўшы адпаведны раздзел афіцыйнага сайта сістэмы www.beltoll.by. Пры куплі дадзеныя транспартнага сродку, для якога набываецца віньетка (рэгістрацыйны знак і краіна рэгістрацыі транспартнага сродку), а таксама інфармацыя аб абраным перыядзе яе дзеяння трапляюць у сістэму BelToll, якая аўтаматычна кантралюе выкананне карыстальнікам парадку аплаты пры праездзе транспартнага сродку па платных дарогах Рэспублікі Беларусь.

А. САЛДУНАЎ, намеснік начальніка РАКПД у г. Оршы.

https://www.orshanka.by/?p=89513

Інтэрнэт-рэсурсы