Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitobl.by

Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт

Асабісты прыём

Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб

Запіс на асабісты прыём старшынёй райвыканкама ажыццяўляецца па тэл. 51 12 09

Запіс на асабісты прыём намеснікамі старшыні, кіраўніком спраў райвыканкама праводзіцца па тэл. 56 38 32


ПАРАДАК АСАБІСТАГА ПРЫЁМУ

(вытрымка з Інструкцыі аб арганізацыі працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб і парадку вядзення па іх справаводства у Аршанскім раённым выканаўчым камітэце)

62. Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей - асабісты прыём) у райвыканкаме праводзіцца кіраўніцтвам райвыканкама, кіраўнікамі структурных падраздзяленняў райвыканкама па графіку, які зацвярджаецца старшынёй райвыканкама.

Асабісты прыём кіраўніцтвам райвыканкама ажыццяўляецца з улікам кампетэнцыі службовых асоб, а таксама прынцыпу першапачатковага разгляду звароту ніжэйстаячай службовай асобай.

Старшыня райвыканкама вядзе асабісты прыём у другую, чацвёртую сераду месяца з 8 да 13 гадзін.

Першы намеснік старшыні, намеснікі старшыні, кіраўнік спраў райвыканкама праводзяць асабісты прыём згодна з зацверджаным старшынёй райвыканкама графікам, але не радзей за адзін раз у месяц.

Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму старшыні райвыканкама асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яго абавязкі. Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму першага намесніка, намеснікаў старшыні райвыканкама кіраўнік спраў райвыканкама па ўзгадненні са старшынёй райвыканкама вызначае іншую службовую асобу, якая забяспечыць своечасовае і належнае выкананне функцый часова адсутнiчаючай службовай асобы.

Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім працоўны дзень.

65. Асабісты прыём старшынёй райвыканкама праводзіцца па папярэднім запісе.

66. Папярэдні запіс на асабісты прыём старшынёй райвыканкама ажыццяўляюць службовыя асобы аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб (далей - аддзел) пры звароце грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб асабіста, па тэлефоне або па пісьмовым або электронным звароце.

Папярэдні запіс на чарговую дату асабістага прыёму заканчваецца за 3 працоўныя дні да даты названага асабістага прыёму.

67. У мэтах забеспячэння якаснага і арганізаванага правядзення асабістага прыёму пры ажыццяўленні папярэдняга запісу службовымі асобамі аддзела высвятляецца сутнасць пытання, матывы звароту, а таксама іншыя неабходныя для арганізацыі асабістага прыёму звесткі, даюцца неабходныя кансультацыі і растлумачэнні аб кампетэнцыі службовых асоб райвыканкама, структурных падраздзяленняў райвыканкама, дзяржаўных органаў, арганізацый, парадку разгляду зваротаў.

Начальнік аддзела не мае права адмовіць у асабістым прыёме, запісу на асабісты прыём, за выключэннем выпадкаў:

звароты па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі райвыканкама;

звароты ў неўстаноўленыя дні і гадзіны;

калі заяўніку падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць;

калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.


Графік выязных прыёмаў
Графік асабістага прыёму
Асабісты прыём грамадзян

Інтэрнэт-рэсурсы