Борис Тихамиров встретился с коллективом Оршанского авиаремонтного завода

Барыс Ціхаміраў сустрэўся з калектывам Оршанскага авіярамонтнага завода

9 мая наша краіна адзначыць 80-годдзе Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Гэта значная дата для кожнага беларуса. Восем дзесяцігоддзяў на нашай зямлі не рвуцца снарады, а ўсе мы жывем пад мірным небам і будуем сучаснае і будучыню нашай Радзімы, не забываючы суровых урокаў мінулага. Гэтая тэма стала цэнтральнай у ходзе сустрэчы члена Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцоваму самакіраванню, начальніка Аршанскага вагоннага дэпо УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Бориса Тихамирова ў рамках адзінага дня інфармацыі з працоўным калектывам Аршанскага авіярамонтнага завода.

Сенатар пазнаёміў удзельнікаў сустрэчы з фактамі здзяйснення нацыстамі і іх саўдзельнікамі злачынстваў у час Вялікай Айчыннай вайны, якія сталі вядомыя дзякуючы расследаванню Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь крымінальнай справы.

Па апошніх дадзеных, на тэрыторыі нашай краіны фашысцкімі каратэлямі было арганізавана больш за 578 лагераў смерці. Доказана правядзенне не менш за 187 буйных каратэльных аперацый. Пацверджана знішчэнне не менш за 12 348 нашых сёл і вёсак. «Сёстрам Хатыні», цалкам спаленым разам з жыхарамі і не адрадзіўшымся пасля вайны, сталі 288 вёсак. За гады вайны з тэрыторыі БССР было вывезена больш за 380 тыс. чалавек, з якіх многія загінулі ад невыносных умоў жыцця. Цяпер у Беларусі ўстаноўлена 166 раней невядомых месцаў знішчэння і пахавання мірных жыхароў і ваеннапалонных, больш за палову з іх – масавыя.

І новыя страшныя факты працягваюць адкрывацца. Нядаўна пад Лепелем, дзякуючы ўспамінам сведкаў, былі знойдзены брацкія магілы часоў Вялікай Айчыннай вайны, і ў кожнай – пахаванне ў некалькі ярусаў. Колькасць пахаваных можа дасягаць 200 чалавек.

– Мы ніколі не прабачым жорсткасці і бесчалавечнасці нацыстаў. Пакуль у некаторых дзяржавах спрабуюць настойліва перапісваць гісторыю, мы абавязаны данесці ўсю праўду пра генацыд беларускага і іншых народаў на тэрыторыі нашай краіны. Перш за ўсё, гэта неабходна зрабіць для нашых дзяцей і ўнукаў, каб яны ведалі цану міру і свабоды, – адзначыў Борис Тихамиров.

Вадзім КРАЎЧЭНКА.
Фота Ю. БЕЗІЛЯ.

www.orshanka.by