Больш за 30 гоншчыкаў з Беларусі і Расіі сабраліся на штогадовым фестывалі Gymkhana drive fest – 2025
Драйвовы Gymkhana drive fest – 2025" трэці год запар збірае жыхароў Віцебска на пляцоўцы каля Летняга амфітэатра. У гэтым годзе ён праходзіць два дні запар. Упершыню тут усталявалі пражэктары для незабыўнага святловага шоу і суправаджэння гонкі вечарам.
У аўтафестываль дакладна ўкладаюць душу. Яго арганізатар - шасціразовы чэмпіён Беларусі па спартыўным манеўраванні, прафесійны аўтаспартсмен Аляксей Шэндюкоў у гэтым годзе пастараўся прыцягнуць больш пілотаў з Расіі. Рэзультат не прымусіў доўга чакаць - аншлаг на гледачскіх трыбунах быў ад пачатку і да канца. Публіку чакалі драйвовыя спаборніцтвы, супер-забегі са зоркай аўтаспорту Аляксеем Шэндюковым, разыгрыш прызоў і выстава рэдкіх аўтамабіляў.
Самы юны ўдзельнік гонак – 15-гадовы Дзмітрый Кукушкін. У спаборніцтвах па джымхане хлопец удзельнічае ўжо чацвёрты раз. Гонкі, дрыфт і запал да аўтамабіляў у хлопца ў крыві ў самым прамым сэнсе.
На пытанне, хто ў такім юным узросце навучыў кіраваць аўтамабілем, Дзмітрый нечакана стаў пералічваць… усіх членаў сям'і. Яго мама, Святлана, – гоншчыца. У розныя гады яна была пераможцай ADT.BY. І хаця ў 2003 годзе Святлана завяршыла кар'еру, аўтаспорт з ёй застаўся назаўсёды. На гонках яна пазнаёмілася са сваім мужам (бацькам Дзмітрыя), і праз столькі гадоў яны выхавалі двух сыноў, якія так жа, як і бацькі, цяпер не ўяўляюць сваё жыццё без візгу шын і дрыфта.
Да 14 гадоў хлопец вывучаў аўтамабілі, глядзячы на бацькоў, а ўласны досвед атрымаў з дапамогай камп'ютарнай праграмы-симулятара ваджэння.
Год таму на дзень нараджэння сям'я вырашыла зрабіць сыну падарунак і ўпершыню на закрытай пляцоўцы на старэнькім Ford Sierra ён «пракруціў свае першыя пятачкі і васьмёркі», а крыху пазней дэбютаваў на спаборніцтвах.
– Было страшна і хвалююча, бо баяўся пашкодзіць машыну. Сёння я адчуваю сябе ўпэўнена. На пляцоўцы атрымліваеш ад іншых удзельнікаў такі зарад драйва, што застацца абыякавым немагчыма.
– У жыцці дакладна няма нічога недасягальнага, – лічыць Дзмітрый.
У будучыні ён плануе стаць пілотам або механікам у гонкавай камандзе Porsche. Дарэчы, сваім кумірам і падтрымкай юны аўтаспартсмен лічыць роднага брата, таму ў тым, што ў хлопца здзейсніцца ўсё задуманае – няма сумненняў, калі побач надзейнае братскае плячо.
З асаблівым павагай на пляцоўцы ставяцца да гоншчыц. Мінчанка Альга на Gymkhana drive fest у Віцебску ўдзельнічае не ў першы раз. Хаця часцей дзяўчына спаборнічае ў сталіцы, стартавыя ў яе жыцці заезды праходзілі менавіта ў паўночным рэгіёне.
– Люблю гэтыя спаборніцтвы за драйв, экшн і бяспеку. Гэта месца для мяне знакавае, пасля першага майго ўдзелу ў Gymkhana drive fest у Віцебску некалькі гадоў таму я купіла сваю гонкавую машыну.
Гледачскія трыбуны ў гэты дзень разрываюцца ад крыкаў падтрымкі і апладысментаў. Аляксандр абажае ездзіць на дрыфт у Мінск і ніколі не прапускае Gymkhana drive fest у родным Віцебску. Любоў да аўтамабілям хлопцу прывіў бацька. У дзяцінстве іх сумесным хобі было хадзіць на спаборніцтвы па спартыўным манеўраванні. У гэтым годзе на аўтафестываль хлопец прыйшоў са сваёй дзяўчынай Юліянай. Цяпер гэта іх сумесная традыцыя.
– Мне ўсё жыццё цікава тэхнічнае ўладкаванне аўтамабіля. Я «заліпаю» над тым, як едуць пілоты, як аснашчаны гонкавыя машыны. У мяне ёсць правы і калі калі-небудзь з'явіцца магчымасць, я б паспрабаваў сябе ў аўтаспорце, – падзяліўся Аляксандр.