Бібліяноч-2025

25 красавіка ў Беларусі пройдзе «Бібліяночь-2025», культурна-асветніцкая акцыя ў падтрымку чытання. У гэты вечар бібліятэкі нашай краіны пашыраць фармат сваёй працы і прадставяць наведвальнікам незвычайныя культурныя праграмы. 81 горад, 96 бібліятэк і сотні цікавейшых падзей.

Цэнтральная бібліятэка ім. А.С. Пушкіна і Дзіцячая бібліятэка ім. В.С. Кароткевіча прымаюць удзел у рэспубліканскай акцыі і запрашаюць усіх жадаючых на цікавыя мерапрыемствы ў вечаровы час.

Цэнтральная бібліятэка ім. А.С. Пушкіна з 19.00 да 21.00 запрашае на экскурсіі па бібліятэцы, выставы рэдкіх выданняў і канцэрт класічнай музыкі «Вясновы настрой» да юбілею П.I. Чайкоўскага. Тэл. для даведак 563799

Дзіцячая бібліятэка ім. В.С. Кароткевіча з 17.00 да 19.00 запрашае дзяцей (7+) на тэматычную гульнявую праграму «З кнігай будзем мы дружыць, з кнігай весялей жыць», экскурсію па 1 паверсе выставочна-адміністрацыйнага будынка калегіума езуітаў, прэзентацыю выставы гадзіннікаў «Ахоўнікі часу» і выставу малюнкаў «За прыроду ў адказе і дарослыя, і дзеці». Тэл. для даведак 511649