Беларусь не стварае выбарчых участкаў за мяжой

Беларусь не стварае ўчасткі для галасавання за мяжой. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

— Беларусь не стварае ўчасткі для галасавання за мяжой. Гэта заканадаўчае новаўвядзенне абумоўлена адсутнасцю мер па бяспецы на ўчастках, якія раней утвараліся на тэрыторыі іншых дзяржаў, скарачэннем колькасці работнікаў дыпкорпусу. Мы не адзіная краіна, якая мае такі досвед, — сказаў Ігар Карпенка.

Разам з тым у Беларусі створаны ўмовы для арганізацыі галасавання грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць за мяжой і знаходзяцца на консульскім уліку, адзначыў кіраўнік ЦВК.

— Праголосаваць такія грамадзяне змогуць на адным з 6 участкаў, якія будуць размешчаны ў Мінску і пяці абласных цэнтрах. Адрасы гэтых участкаў размешчаны на сайце ЦВК. Мы спадзяемся, што суседнія краіны не будуць ствараць перашкоды для перасячэння нашымі грамадзянамі мяжы з мэтай рэалізацыі выбарчых правоў, — падкрэсліў Ігар Карпенка.

https://www.orshanka.by/?p=135063