Аўтобусны парк № 3 г. Оршы папоўніўся новым транспартам
Тэма працы грамадскага транспарту для жыхароў Оршы вельмі актуальная. Яна знаходзіцца на пастаянным кантролі кіраўніцтва раёна. Журналісты «Аршанкi» неаднаразова паднімалі яе на старонках газеты і ў сваіх сацыяльных сетках. І мы бачым, што сітуацыя змяняецца ў лепшы бок.
У канцы мінулага года мы расказвалі пра планы аўтобуснага парка № 3 г. Оршы па набыцці 14 новых аўтобусаў у гэтым годзе. І вось гэтыя планы пачынаюць увасабляцца ў жыццё.
Буквальна на мінулым тыдні прадпрыемства атрымала першыя чатыры новенькіх аўтобуса МАЗ-303. У бліжэйшы час чакаецца пастаўка яшчэ чатырох. Гэта значная падзея для горада, бо абнаўленне грамадскага транспарту непасрэдна ўплывае на камфорт і якасць пасажырскіх перавозак.
Як расказаў начальнік калонны аўтапарка Владислаў Станкевіч, усе паступіўшыя аўтобусы беларускага вытворчасці, але з выкарыстаннем кітайскіх камплектуючых. Яны разлічаны на 26 сядзячых месцаў, а іх поўная ёмістасць складае 76 чалавек. Новыя аўтобусы будуць задзейнічаны на самых запатрабаваных гарадскіх маршрутах: 1-ы, 2-і, 5-ы, 23-і, а таксама на пікавых напрамках, такіх як 12-ы, 13-ы, 14-ы і 18-ы.
Сярод тых, хто атрымаў ключы ад новенькага транспарту, – вопытныя вадзіцелі Зія Ахмад і Аляксандр Уладзіміравіч. Аляксандр Міхайлавіч – старажыл прадпрыемства, яго працоўны стаж налічвае больш за 41 год. За гэтыя гады Аляксандр Міхайлавіч зарэкамендаваў сябе як адказны і добрасумленны работнік. Ён заўсёды ўважліва сочыць за тэхнічным станам свайго транспарту, актыўна ўдзельнічае ў рамонце, забяспечваючы бяспеку і надзейнасць перавозак. Больш за 17 гадоў працуе на прадпрыемстве і Зія Ахмад. За бездакорную і безаварыйную працу кіраўніцтва аўтапарка прыняло рашэнне таксама даверыць яму новы аўтобус.
Оршанцы ўжо змаглі ацаніць перавагі новага пасажырскага транспарту – зручныя мяккія сядзенні і прасторны салон. Паступленне васьмі новых аўтобусаў дазволіць не толькі разгрузіць запатрабаваныя маршруты, замяніць устарэлую тэхніку і знізіць фінансавую нагрузку на прадпрыемства з-за пастаянных прастояў і паломак, але і палепшыць рытмічную працу грамадскага транспарту ў рэгіёне.
Альга ТИХОНОВА.
Фота аўтара.
Крыніца: orshanka