Анжэліка Нікіціна правяла прыём грамадзян і наведала «Оршаагромаш»
Сёння дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Аршычным выбарчым акрузе № 38 Анжэліка Нікіціна правяла выязны асабісты прыём грамадзян, а пасля наведала ТАА «Аршаагромаш» холдынгавай кампаніі «Бабруйскагромаш».
Яна сустрэлася з кіраўніцтвам галоўнага прадпрыемства і абмеркавала перспектывы далейшага развіцця «Аршаагромаш», рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па пашырэнні вытворчых магутнасцяў, які ўключаны ў ініцыятыву «Сільныя рэгіёны». Гаварылі і аб аптымізацыі незадзейнічаных пляцовак, навядзенні парадку на тэрыторыі прадпрыемства, рэалізацыі выпускаемай прадукцыі. У цэнтры ўвагі Анжэлікі Аляксандраўны былі і кадравыя пытанні.
Анастасія ТУРОК.
Фота аўтара.
Крыніца: orshanka