Аляксандр Субботын наведаў сярэднюю школу №14 імя М.С. Грыневіча ў Полацку
Глава Віцебскай вобласці азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай установы.
У мінулым годзе тут завяршыўся капітальны рамонт. Цяпер школа, дзе навучаецца каля 600 дзяцей, стала сацыяльна-культурным цэнтрам мікрараёна.
Тут жа для зручнасці выбаршчыкаў будзе адкрыты ўчастак для галасавання.
Таксама ў полі зроку кіраўніка вобласці - будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне «Аэропорт».
Аб'ект мае вялікае значэнне не толькі для жыхароў самага вялікага мікрараёна горада, але і ўсяго Полацкага раёна.