Аляксандр Суботын пабыў на сельскагаспадарчых аб'ектах Оршанскага раёна
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Суботын учора з рабочай паездкай пабываў у Аршанскім раёне.
Як выконваюцца даручэнні Прэзідэнта па навядзенні парадку на сельгаспредпрыемствах і ажыццяўляецца гатоўнасць жывёлагадоўчых комплексаў да зімовага стойлавага перыяду – гэтыя і іншыя пытанні былі ў цэнтры ўвагі кіраўніка вобласці.
Разам з старшынёй Аршанскага райвыканкама Ігарам Морозам ён праверыў МТК «Устэнскі» РПУП «Усце» НАН Беларусі», дзе ўтрымліваецца больш за 2 тыс. галоў КРС. Гаспадарка спецыялізуецца на ўтрыманні чырвонай датскай пароды кароў, якая дае высокія надоі малака.
Таксама старшыня аблвыканкама пабываў на ферме «Усце», а затым адправіўся на жывёлагадоўчыя аб'екты УП «Зубревічы-Агро», дзе паглядзеў умовы ўтрымання КРС, маладняку, паразмаўляў з работнікамі ферм і комплексаў.
Завітаў Аляксандр Суботын і на малачна-таварную ферму ўблізу аграгарадка Мяжэва Аршанскага раёна, дзе вядзецца маштабная рэканструкцыя.
Праект прадугледжвае ўзвядзенне кароўніка, прафілакторыя для цялят, тры будынкі для ўтрымання маладняку, навес для падстылачнага матэрыялу, 12 траншэй для захоўвання сіласу, пляцоўкі для каранціна падстылачнага гною з жижасборнікамі, бункера для кармоў і інш. Будоўлі на МТК набліжаюцца да завяршэння. Кіраўнік вобласці паглядзеў, як прасоўваюцца будаўніча-мантэжныя работы, і ў якіх умовах утрымліваюцца жывёлы ў будынку для сухастойных кароў.
Анастасія ТУРОК.
Фота Сяргея СЛЕПЦОВА.