Аляксандр Субботын азнаёміўся з працай Оршаўскага авіярамонтнага завода
Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Суботын сёння з рабочым візітам пабываў у Аршанскім раёне.
Ён азнаёміўся з працай ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» – вядучым у краіне прадпрыемствам, якое займаецца рамонтам і мадэрнізацыяй авіяцыйнай тэхнікі, а таксама вытворчай базай новага універсальнага вытворчага комплексу і цэха па працы з кампазітнымі матэрыяламі.
– Прадпрыемства жыве і дынамічна развіваецца, – падкрэсліў Аляксандр Суботын. – Свет ідзе наперад. Не адстаюць ад новых тэхналогій і на авіярамонтным заводзе, адкрываюць цэхі, працуюць над новымі праектамі і заказамі.
Гэта пацвярджае і генеральны дырэктар завода Дзмітрый Сідаровіч:
– Сёння мы займаемся рамонтам авіяцыйнай тэхнікі ў кааперацыі з расійскімі прадпрыемствамі. Выконваем вялікі аб'ём працы па тым, каб мінімізаваць закупку дэталяў і камплектуючых. Распрацоўваем сваю канструктарскую дакументацыю. Але мы не стаім на месцы, рухаемся наперад. Мы набывалі дадатковае металаапрацоўчае абсталяванне, каб самім вырабляць дэталі з розных тыпаў металаў для прадпрыемстваў Расійскай Федэрацыі.
Анастасія ТУРОК.
Фота Сяргея СЛЕПЦОВА.