Александр Лукашенко проголосовал на президентских выборах

Аляксандр Лукашэнка прагаласаваў на прэзідэнцкіх выбарах

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прагаласаваў на прэзідэнцкіх выбарах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у галасаванні на выбарчым участку, які размешчаны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры.

— Калі вы хочаце спытаць, за каго, павінен вам шчыра прызнацца — за ўсіх! — папярэдзіўшы пытанне журналістаў пра тое, за каго ён аддаў свой голас, адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што падрабязна пагутарыць з прэсай у іншай лакацыі, каб не перашкаджаць галасаванню.

На выбарчым участку кіраўнік дзяржавы каротка пагутарыў з назіральнікамі. Ён адзначыў адкрытасць Беларусі для назіральнікаў, а таксама для журналістаў, якія асвятляюць выбары. Некаторыя прадстаўнікі СМІ, па словах Прэзідэнта, нават выказвалі просьбу пабываць на паўднёвай мяжы краіны.

— Калі хочуць журналісты на мяжу ехаць, іх трэба папярэдзіць, што там сур'ёзная сітуацыя. Хочаце — ідзіце. Таму не трэба нічога забараняць. Па-першае, нам гэта не трэба. А па-другое, хай бачаць нашу адкрытасць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

https://www.orshanka.by/?p=136265