Актыўнае доўгалецце

🎯 Пра Нацыянальную стратэгію «Актыўнае доўгалецце – 2030»

3 снежня 2020 г. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 693 прынятаНацыянальная стратэгія Рэспублікі Беларусь «Актыўнае доўгалецце – 2030»

Распрацоўка Нацыянальнай стратэгіі абумоўлена інтенсіфікацыяй працэсаў дэмаграфічнага старэння насельніцтва, узнікненнем новых патрэб і магчымасцей для пажылых грамадзян, а таксама неабходнасцю стварэння ўмоў для рэалізацыі іх патэнцыялу.

Мэта Нацыянальнай стратэгіі – фарміраванне грамадства для людзей усіх узростаў, стварэнне ўмоў для найбольш поўнай і эфектыўнай рэалізацыі патэнцыялу пажылых грамадзян, устойлівага павышэння якасці іх жыцця шляхам сістэмнай адаптацыі дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў да старэння насельніцтва.

Нацыянальнай стратэгіяй вызначаны 6 асноўных задач, па кожнай задачы – прыярытэтныя напрамкі дзеянняў і мерапрыемствы, а таксама паказчыкі, па якіх будзе праводзіцца ацэнка выканання Нацыянальнай стратэгіі.

Асноўнымі задачамі Нацыянальнай стратэгіі з'яўляюцца:

  • забеспячэнне абароны прав і годнасці пажылых грамадзян;
  • стымуляванне больш працяглага працоўнага жыцця, фарміраванне камфортнага ўзроўню даходу пажылых грамадзян;
  • забеспячэнне магчымасці навучання на працягу ўсяго жыцця;
  • стварэнне ўмоў для здаровага і бяспечнага жыцця, актыўнага доўгалецця;
  • развіццё сацыяльнага абслугоўвання;
  • стварэнне адаптаванага да патрэб пажылых грамадзян інфраструктуры і асяроддзя жыццядзейнасці.

Вынікам рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіістане стварэнне ўмоў для самастойнай, незалежнай і поўнай жыццёвай дзейнасці пажылых грамадзян, устойлівага павышэння працягласці, узроўню і якасці іх жыцця, актыўнага і здаровага доўгалецця, умацавання сувязяў паміж пакаленнямі.