Активисты БРСМ высадили деревья по ул. Могилёвской в Орше!

Актывісты БРСМ пасадзілі дрэвы па вул. Магілёўскай у Оршы!

Весна – пара абнаўлення і навядзення парадку на зямлі. А разам з прыходам цяпла набіраюць абароты і мерапрыемствы ў рамках Года добраўпарадкавання.

Актывісты БРСМ сумесна з супрацоўнікамі Аршанскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя высадзілі па вуліцы Магілёўскай у Оршы 20 ліп. Дрэвы тут былі і раней, але некаторыя з іх, на жаль, не прыжыліся. Аб гэтым падчас прамой лініі старшыні Аршанскага райвыканкама Ігара Мороза паведаміла адна з жыхарак горада і выступіла з ініцыятывай замены загінулых саджанцаў новымі.

– Гэтай вясной моладзь Аршаншчыны актыўна падключылася да мерапрыемстваў па азеляненні і навядзенні парадку ў нашым рэгіёне. Дрэва – гэта сімвал росту і сувязі пакаленняў, і кожны ўдзельнік гэтай акцыі асабістым прыкладам хоча паказаць неабходнасць і важнасць удзелу ў такіх стварэннях, – адзначыла першы сакратар Аршанскага раённага камітэта БРСМ Мария Трубкина.

Хотелася бы, каб да падобных мерапрыемстваў далучаліся і самі ініцыятары, жадаючыя бачыць наш горад кветучым і ўтапаючым у зялёным.

Вадзім КРАВЧЭНКА.
Фота аўтара.

orshanka.by