Агитпоезд "Культурный батальон": праздник искусства и памяти

Агітпойзд "Культурны батальён": свята мастацтва і памяці

У гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі і 100-годдзя чыгункавай галіны Орша-Лепель прайшоў маштабны праект "Агітпоезд Культурны батальён".

Гэты ўнікальны маршрут аб'яднаў гісторыю, культуру і памяць пра подзвіг народа ў гады вайны. Поезд з сімвалічнай назвай адправіўся з Оршы, узяўшы на борт не толькі кіраўніцтва Аршанскага райвыканкама, але і яркія творчыя калектывы:

Шоу-група "Альянс" – энергічныя выступленні, знаёмыя хіты і атмасфера свята;

Узорны харэаграфічны калектыў "Каханачка" – віртуозныя танцавальныя нумары, якія зараджаюць гледачоў пазітывам;

Саліст-баяніст Мікалай Вараб'ёў – майстэрскае выкананне народных і ваенных мелодый. Кульмінацыяй праекта стаў вялікі святочны канцэрт на прывакзальнай плошчы станцыі Лепель. Жыхары і госці горада змаглі атрымаць асалоду ад яркіх нумароў, прасякнутых духам патрыятызму і павагі да гісторыі. Але "Культурны батальён" дарыў мастацтва не толькі ў канчатковай кропцы маршруту. На кожнай спынцы – у невялікіх пасёлках і станцыях – артыстаў сустракалі мясцовыя жыхары. Разам з імі ўдзельнікі праекта спявалі песні ваенных гадоў, успаміналі герояў і дзяліліся цёплымі эмоцыямі. "Агітпоезд Культурны батальён" стаў не проста канцэртным турам, а сапраўдным мостам паміж мінулым і сучасным. Чараз музыку, танцы і жывыя сустрэчы арганізатары і артысты нагадаўлі пра важнасць захавання памяці пра Вялікую Перамогу і пераемнасці традыцый. Гэты праект – яркі прыклад таго, як культура аб'ядноўвае людзей, а чыгунка становіцца не толькі транспартнай артэрыяй, але і дарогай творчасці, гісторыі і добрых эмоцый.