Адміністрацыйная адказнасць за інфармацыйную экстрымісцкую дзейнасць
Аршанскім РУВД з мэтай спынення экстрэмісцкай дзейнасці на пастаяннай аснове ажыццяўляецца маніторынг сродкаў масавай інфармацыі і глабальнай сеткі Інтэрнэт, у тым ліку сацыяльных сетак «Інстаграм», «Аднакласнікі», «Укантакце», а таксама мессенджараў “Viber”, “Telegram”, “WhatsApp”.
У Рэспубліцы Беларусь прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за распаўсюд, вытворчасць, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць ст.19.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
1. Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі
да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць, а таксама вытворчасць, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюду такой інфармацыйнай прадукцыі – цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а на юрыдычную асобу – ад пяцідзесяці да двухсот базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
2. Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама вытворчасць, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюду такой інфармацыйнай прадукцыі – цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў учынення ўказанага парушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў, або грамадскія працы з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў учынення ўказанага парушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў, або адміністрацыйны арышт з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў учынення ўказанага парушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў, на індывідуальнага прадпрымальніка – накладанне штрафу ў памеры ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў учынення ўказанага парушэння або без канфіскацыі такіх прылад
і сродкаў, а на юрыдычную асобу – ад ста да пяцісот базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў учынення ўказанага парушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў.
Неабходна адзначыць, што размяшчэнне на асабістых старонках у сацыяльных сетках экстрэмісцкай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, утварае склад адміністрацыйнага правапарушэння.
З Рэспубліканскім спісам экстрэмісцкіх матэрыялаў можна азнаёміцца на сайце: http://mininform.gov.by/