6 кастрычніка стартуе інфармацыйна-пропагандысцкая акцыя «Моладзь за бяспеку»
Для прыцягнення ўвагі дзяцей і моладзі да дзейнасці Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, а таксама сацыяльнай падтрымкі патрэбуючых грамадзян з 6 па 17 кастрычніка праводзіцца інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «Моладзь за бяспеку».
У рамках акцыі работнікі МНС сумесна з юнымі ратавальнікамі арганізуюць марафон «112 добрых спраў» і «101 дабро». Асаблівая ўвага ратавальнікі нададуць пажылым грамадзянам. Разам з актывістамі БМООСП акажуць дапамогу адзіночна пражываючым пенсіянерам, інвалідам і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Хлопцы дапамогуць навесці парадак на прысядзібных участках, сабраць ураджай, заготовіць дровы, усталяваць аўтаномныя пажарныя сігналізатары.
Затым акцэнт будзе зроблены на ўстановах адукацыі, дзе, выкарыстоўваючы разнастайныя формы, работнікі МНС раскажуць пра дзейнасць моладзевай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных. Ключавой задачай акцыі стане прыцягненне маладых людзей у рады юных ратавальнікаў. Работнікі МНС упэўнены, што знаёмства з рухам дапаможа падлеткам не толькі атрымаць каштоўныя веды пра бяспеку, але і выхаваць у сабе такія якасці, як адказнасць, самаадданасць і гатоўнасць дапамагчы бліжняму. Удзельнікаў чакаюць канцэртныя праграмы з тэматычнымі конкурсамі, радыёвіктарынамі і латарэямі, не абыйдзецца без падарункаў і сюрпрызаў ад работнікаў МНС.
Аб'яднае ўсіх «Асенні бал юных ратавальнікаў», дзе будзе не толькі ўручэнне першых членскіх білетаў, але і ўзнагароджанне лепшых актывістаў моладзевай арганізацыі. У рамках акцыі пройдзе яшчэ мноства цікавых, інтэрактыўных і карысных мерапрыемстваў з актывістамі БМООСП.
Работнікі МНС зробяць усё магчымае, каб хлопцы, якія наведалі мерапрыемствы акцыі, для сябе вырашылі, што Беларуская моладзевая грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных – гэта адна вялікая сям'я, якая аб'ядноўвае тысячы аднадумцаў, якія ўсе разам хвалююцца за адну агульную справу.
Калі вобласць інтарэсаў, імкненні і пастаўленыя мэты адзіныя, то і магчымасці іх безмежныя, а, значыць, арганізацыя папоўніцца новымі актывістамі.