5 лютага 2025 года Оршанская гарадская мастацкая галерэя В. А. Громыка і галерэя FARBA (Мінск) адкроюць новы выстаўчны праект «НейроБеларусь»

Адмаўляць ролю штучнага інтэлекту ў нашы дні не даводзіцца. Сфера яго прымянення практычна бязмежная: тэхналагічны сектар, медыцына, навука і шмат іншага. Рост ролі і значэння штучнага інтэлекту ў грамадстве спрыяе павышэнню цікавасці да яго прымянення, у тым ліку і ў мастацтве.

Праект «НейроБеларусь» з'яўляецца яркім прыкладам інтэграцыі штучнага інтэлекту ў мастацтва. Публіцы будзе прадэманстравана калекцыя з больш чым 90 работ, створаных нейрасеткамі, якія паказваюць беларускую прыроду, архітэктуру, кухню, міфалогію, гісторыю і шмат іншага.

Арганізатары таксама падрыхтавалі тэматычны квест, які дазволіць у займальнай форме пазнаёміцца з экспазіцыяй, а кожны жадаючы зможа паслухаць падкаст па выставе прама са свайго смартфона.

Выстава будзе доўжыцца да 9 сакавіка 2025 года ўключна.

Адрас: вул.Уладзіміра Леніна, 6а, 2-гі паверх (Аршанская гарадская мастацкая галерэя В.А.Громыка).

Час працы: з 10.00 да 19.00, штодня, акрамя панядзелка.

Кантактныя тэлефоны: 8-0216-56-37-50.