Госавтоінспекцыя УВД Аршанскага райвыканкама з 6 па 10 красавіка праводзіць на тэрыторыі рэгіёна прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне бяспекі перавозак пасажыраў аўтамабілямі таксі.
У ходзе мерапрыемства супрацоўнікі ГАІ сумесна з прадстаўнікамі Транспартнай інспекцыі праводзяць спецыяльныя рэйды.
Як расказалі журналісту «Аршанскай газеты» ў аддзеле ГАІ Аршанскага РУВД, інспектары правяраюць фізічны стан вадзіцеляў таксі, наяўнасць у іх правоў кіравання, допуск да ўдзелу ў дарожным руху, выкананне ўмоў бяспечнай перавозкі пасажыраў, выкананне патрабаванняў ўнутранага і знешняга афармлення аўтамабіляў таксі, наяўнасць аптэчак і агнетушыцеляў.
За час мерапрыемства супрацоўнікамі ГАІ спынена больш за 20 парушэнняў ПДР.
Крыніца: orshanka