Пра перавагі падачы зваротаў у электронным выглядзе

ІМНС па Оршанскім раёне паведамляе, што ў адпаведнасці з зменамі, унесенымі ў Закон аб зваротах (ч. 1 п. 1 арт. 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 №300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» з дапаўненнямі і зменамі), электронныя звароты падаюцца ў дзяржаўныя органы праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў.
Грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, і юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь абавязаны накіроўваць электронныя звароты ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі праз адзіную рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі такіх зваротаў – звароты.бел. Прадастаўленне дзяржаўным органам і іншым дзяржаўным арганізацыям, а таксама грамадзянам доступу да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў ажыццяўляецца бясплатна.

Для падачы звароту не абавязкова ісці ў інспекцыю або на пошту для адпраўкі пісьмовага звароту. Гэта можна зрабіць не выходзячы з дому або
офіса! Грамадзяне і юрыдычныя асобы могуць падаць зварот у электронным выглядзе праз дзяржаўную адзіную рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб-ЗВАРОТЫ.БЕЛ. Адным з важных плюсаў такога спосабу падачы з'яўляецца магчымасць адсочваць самастойна этап разгляду вашага звароту.

Звяртаем увагу!

Дадзеная сістэма прызначана толькі для падачы электронных зваротаў, а не заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.
Сістэма звароты.бел не прызначана для падачы скаргаў на дзеянні (бяздзейнасць) службовых асоб падатковых органаў або на рашэнне падатковага органа. Такія скаргі падаюцца ў электроннай форме (для суб'ектаў гаспадарання з ЭЦП, для
фізічных асоб без ЭЦП) праз Асабісты кабінет плацельшчыка або ў пісьмовай форме на папяровым носьбіце.
Электронныя звароты, атрыманыя на электронны адрас падатковага органа, НЕ РАССМАТРЫВАЮЦЦА. Для аператыўнага разгляду электронных зваротаў грамадзян, у тым
ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб неабходна іх першапачаткова накіроўваць у інспекцыі МНС, дзе ўзніклі пытанні, выкладзеныя ў зваротах.

Сектар інфармацыйна-растлумачальнай
работы інспекцыі МНС па Оршанскім раёне