Завяршыўся Адкрыты чэмпіянат Аршанскага раёна па міні-футболу 2026 года, вызначыліся пераможцы і прызёры сярод каманд Вышэйшай лігі.
Заключныя матчы прайшлі 5 красавіка ў спорткомплексе «Алімпеец» і былі насычаны голевымі падзеямі. «Ахрана» сыграла з «Аршанскім УМГ» 8:5, «Чырвоны борец» і «Terwa» – 6:1, «FLEXY-МЧС» выйграў у «Райаграсервіс» з лікам 6:2.
Па суме набраных ачкоў чэмпіёнам Аршанскага раёна стала каманда «FLEXY-МЧС». Гэта самы тытулаваны калектыў апошніх гадоў. Да гэтага сезона каманда брала вышэйшы трафей у 2021, 2022, 2023, 2024 гадах. Другое месца заняў «Райаграсервіс», трэцяе – «Чырвоны борец».
На цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў чэмпіянату начальнік аддзела спорту Снежана Брюзгіна і старшыня федэрацыі футбола Аршанскага раёна Юрый Піваровіч ўручылі камандам заветныя кубкі і медалі. Індывідульна былі адзначаны лепшы бамбардзір Вышэйшай лігі-2026 Егор Прысс (13 забітых мячоў) і лепшы гульняк Іван Прысс.
Сяргей СЛЕПЦОВ.
Фота федэрацыі футбола Аршанскага раёна.
Крыніца: orshanka