МНС: аператыўная абстаноўка за тыдзень

У Оршанскім раёне ў перыяд з 30 сакавіка па 5 красавіка 2026 года зарэгістравана тры пажары.

31 сакавіка паступіла паведамленне аб загаранні аўтамабіля па вуліцы Якубоўскага ў горадзе Орша. У выніку пажару пашкоджаны багажны адсек аўтамабіля. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

5 красавіка паступіла паведамленне аб тым, што ў прыёмны пакой установы аховы здароўя звярнулася жанчына з апёкамі, атрыманы пры загаранні адзення ад полымя канфоркі газавай пліты. Пацярпелая шпіталізавана з дыягназам тэрмічны апёк полымем I-III ступені (10% цела), стан задавальняльны. У выніку пажару пашкоджана адзенне пацярпелай. Прычына пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прылад і агрэгатаў (загаранне адзення ад полымя канфоркі газавай пліты).

5 красавіка паступіла паведамленне аб загаранні дома і двух гаспадарчых пабудоў па вуліцы Цэнтральнай у д. Леньковічы Оршанскага раёна. Пацярпелых няма. У выніку пажару ў доме знішчаны дах, столевое перакрыццё, пашкоджаны сцены, маёмасць. Гаспадарчая пабудова № 1 знішчана. У гаспадарчай пабудове № 2 знішчаны дах, столевое перакрыццё, пашкоджаны сцены, маёмасць. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Па стане на 6 красавіка 2026 года ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 2 487 пажараў, у якіх загінулі 243 чалавекі.

З пачатку года ў Віцебскай вобласці адбылося 324 пажары, у якіх загінулі 44 чалавекі. У Оршанскім раёне – 29 пажараў, тры чалавекі загінулі.