У Аршанскім раёне ў перыяд з 23.03.2026 па 29.03.2026 зарэгістравана два пажары:
26.03.2026 паступіла паведамленне аб пажары ў дачным доме па вуліцы Паштовай у гарадскім пасёлку Болбасава Аршанскага раёна. Пацярпелых няма. У выніку пажару ў доме пашкоджана дах, столевое перакрыццё, маёмасць, закопчаны сцены. Прычына пажару устанаўліваецца.
28.03.2026 паступіла паведамленне аб пажары ў бані па вуліцы 2-я Ларыноўская ў горадзе Орша. Пацярпелых няма. У выніку пажару ў бані пашкоджана дах. Прычына пажару устанаўліваецца.
Нумары выкліку ратавальнікаў 101 і 112!