25 сентября 2025 года пройдёт Единый день безопасности

25 верасня 2025 года пройдзе Адзіны дзень бяспекі

25 верасня МНС сумесна з іншымі ведамствамі правядзе комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на навучанне насельніцтва дзеянням у розных надзвычайных сітуацыях, а таксама павышэнне ўзроўню інфармаванасці грамадзян у пытаннях бяспекі.

Актуальнасць тэмы бяспекі практычна штогод пацвярджаецца прыкладамі буйных пажараў, адзін з якіх адбыўся ў мінулым годзе ў Віцебску.

13 снежня 2024 года адбыўся буйны пажар у гандлёвым цэнтры «Беларусь», у выніку якога былі траўмаваны 17 чалавек. Пажары такога маштабу рэдкасць для Беларусі. У той дзень дзякуючы зладжаным дзеянням сведкаў і ратавальнікаў чалавечых ахвяр удалося пазбегнуць.

Навыкі эвакуацыі з будынкаў, ўменне чытаць планы эвакуацыі і рухацца па ўказальных знаках, у тым ліку мець уяўленне пра правілы паводзін у натоўпе – усе гэтыя веды спатрэбяцца ў выпадку наступлення надзвычайнай сітуацыі на розных аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей: кінатэатрах, гандлёвых цэнтрах, стадыёнах і г.д.

Менавіта таму мэтай Едзінага дня бяспекі з'яўляецца навучанне насельніцтва дзеянням пры пажары, надзвычайных сітуацыях і аказанню першай дапамогі пацярпелым.

У гэты день для жыхароў і гасцей горада Аршы з 11:00 да 13:00  на тэрыторыі комплексу «Ледавая арэна» будзе прадстаўлена работа тэматычных пляцовак і выстава тэхнікі розных службаў раёна. Акрамя зацікаўленых структур, у мерапрыемстве запрашаюцца прыняць удзел усе жадаючыя.

Інфармацыйныя матэрыялы: аўдыё і відэаролікі, наглядна-выяўленчая прадукцыя і рэкамендацыі для кіраўнікоў арганізацый па правядзенню Едзінага дня бяспекі можна знайсці па спасылцы