21 чэрвеня ў аг. Устье Оршанскага раёна адбудзецца фестываль гармоніі «Гагарынскiя сустрэчы-2025»

У Устэнскім СДК гасцей і ўдзельнікаў чакае насычаная праграма. У 14.00 каля помніка загінулым землякам д. Устье па вул. Гагарына пройдзе флешмоб «Гармонь Перамогі 80 гадоў таму».

Затым у 14.15 стартуе шэсце гарманістаў і калектываў-удзельнікаў фестывалю «Гагарынскія сустрэчы-2025» па вул. Цэнтральнай. Асноўныя мерапрыемствы разгортваюцца на пляцоўцы каля Устэнскага СДК. У творчай праграме запланавана:

14.30 – урачыстае адкрыццё фестывалю;
15.00 – конкурсная праграма гарманістаў і калектываў з Оршы, Оршанскага, Толачынскага раёнаў, г. Чабоксары (Чувашия), г. Старая Русса (Новагародская вобласць) і г. Масквы;
18.00 – канцэрт народнага ансамбля «Землякі-музыкі» (г. Новалукомль);
18.30 – ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу гарманістаў і калектываў, удзельнікаў фестывалю;
20.00 – гала-канцэрт з удзелам народнага ансамбля «Гагарынскія музыкі», народнага ансамбля «Родныя напевы», шоу-групы «Альянс» і ўдзельнікаў фестывалю.

Арганізатары запрашаюць жыхароў і гасцей Оршаншчыны наведаць гэты ўнікальны фестываль.

Сяргей СЛЕПЦОВ.