19 февраля в Витебске стартует областной марафон «Дороги Победы», посвященный 80-летию Победы в Великой Отечественной войне

19 лютага ў Віцебску стартуе абласны марафон «Дарогі Перамогі», прысвечаны 80‑годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Марафон накіраваны на захаванне гістарычнай памяці пра Вялікую Айчынную вайну, фармаванне павагі да гераізму і подзвігам савецкага народа, захаванне памяці пра Перамогу праз паэтычнае асэнсаванне ваенных падзей.

Прымаюцца відэаролікі з чытаннем вершаў на беларускай або рускай мовах, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, подзвігам салдат і мірных грамадзян, захаванню памяці пра Перамогу савецкага народа, з выкананнем наступных умоў: відэа: памер 1920х1080 пікселяў (суадносіны бакоў 16:9, арыентацыя: гарызантальная); фармат: АVI, МР4, WMV; працягласць: не больш за 10 хвілін; заяўка: назва і аўтар твора, ПІБ чытача, месца вучобы/работы, іншая інфармацыя.

Прадастаўляючы гэтыя звесткі, удзельнік марафона тым самым дае згоду на апрацоўку персанальных даных.

Заяўка і відэафайл (жадана ў выглядзе спасылкі на файлавы абменнік (Майл Аблака, Яндекс Дыск, Google-Дыск) на ўдзел у марафоне прымаюцца з 19 лютага па 1 мая 2025 года на электронны адрас: vitebsklib@gmail.com

vitebsk-region.gov.by