18 лютага – Сусветны дзень батарэек!
Маленькія і эфектыўныя крыніцы энергіі, але вялікая небяспека для экалогіі, калі выкінуць у звычайны смецце – гэта аб батарэйках!
На шчасце, усё часцей жыхары нашай краіны выбіраюць здаваць іх на перапрацоўку. Тым больш, што рабіць гэта так проста! У Беларусі ўсталявана ўжо больш за 3,3 тыс. кантэйнераў для адработаных элементаў харчавання: у крамах, адміністрацыйных будынках і іншых грамадскіх месцах.
У 2024 годзе жыхары Беларусі адправілі на перапрацоўку больш за 212 тон батарэек. А ў 2025 годзе – звыш 250 тон! Гэта як ~10 мільёнаў алкаліновых батарэек тыпу АА! Толькі ўявіце, які шкоду яны б нанесли, апынуўшыся на сметніку або, таго горш, у лесе або рацэ.
? Але цяпер атрымаюць новае жыццё! Да 90% матэрыялаў батарэі можна вярнуць у вытворчасць: жалеза, цынк, марганец, графіт. Перапрацоўка зэканоміць рэсурсы і энергію.
Падарыце сёння хаця б адной непатрэбнай батарэйцы «білет» на перапрацоўку – для гэтага дастаткова адправіць яе ў правільны кантэйнер!