18 красавіка штогод адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў
На сённяшні дзень у Аршанскім раёне знаходзяцца 47 помнікаў гістарычна-культурнай спадчыны. Сярод іх: 30 помнікаў архітэктуры, у тым ліку культовыя пабудовы, будынкі прамысловай і грамадзянскай архітэктуры; 11 помнікаў гісторыі, у тым ліку Мемарыяльны комплекс "За нашу Савецкую Радзіму", брацкія магілы; 5 помнікаў археалогіі: тэрыторыя замчыща і інш. 1 запаведнае месца.
Таксама на Аршаншчыне размешчаны 23 помнікі прыроды, у тым ліку рэспубліканскага значэння, напрыклад, Абнажэнне “Арша” на левым беразе Дняпра. Аршанскі раён звязаны з вядомымі асобамі. Помнікі ім з'яўляюцца сімвалам бессмяротнасці і пашаны вялікіх людзей, якія пакінулі свой след у гісторыі.
Давайце разам захоўваць і цаніць гісторыю нашага горада!