100-годдзе юбілей Валянціны Паўлаўны Сухадольскай!
Напярэдадні Дня Перамогі свой 100-ы дзень нараджэння адзначыла Валянціна Паўлаўна - вязень фашысцкіх канцлагераў.
Парадаваць юбіляршу прыехалі:
Інна Хомутоўская– старшыня Аршанскага раённага Савета дэпутатаў,
Ніна Максімова– старшыня праўлення Аршанскай раённай арганізацыі Беларускага фонду міру,
Зінаіда Хайчанка – старшыня Аршанскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, а таксама іншыя прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ўлады.
У канцы 1943 года Валянціна Паўлаўна была адпраўлена на прымусовыя працы ў Германію. Гэта цяжкія ўспаміны, але яна падзялілася імі.
У гэты дзень гучалі цёплыя словы, пажаданні здароўя, аптымізму і клопату блізкіх. Ёй уручылі кветкі, падарункі і юбілейную медаль "80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945".
Завяршылася мерапрыемства музычным віншаваннем для Валянціны Паўлаўны. Ваша стойкасць – прыклад для ўсіх нас.