03.02.2025 на Ледзяной арэне стартвалі першыя партыі XXIII Міжнароднага шахматнага турніру «Орша-2025»
Напярэдадні прайшлі «разміночныя» сустрэчы па хуткіх шахматах (рапіду) і яркая цырымонія адкрыцця ў ГЦК «Перамога».
У гэтым годзе ў турніры ўдзельнічаюць 295 спартсменаў з розных рэгіёнаў Беларусі, шахматысты з Расіі, Туркменістана і Казахстана. Інтэлектуальныя спаборніцтвы падзелены на некалькі груп у асабістым заліку па швейцарскай сістэме ў 9 тураў: адкрыты турнір з абсчетам міжнароднага рэйтынга, турнір прадстаўнікоў, майстарскі турнір і чатыры дзіцячыя. Таксама запланаваны бліц-турнір і тэмпа-турнір – адкрытыя турніры з абсчетам рэйтынга FIDE. У камандным заліку будуць выступаць каманды з 5 шахматыстаў і трэнера, сфармаваныя па тэрытарыяльным прынцыпе.
– Аршанскі шахматны турнір – традыцыйнае месца сустрэчы вопытных спартсменаў з высокім міжнародным рэйтынгам і зусім юных аматараў шахмат, – адзначыў галоўны суддзя спаборніцтваў, міжнародны арбітр Анатолій Лебедзеў. – Сярод самых моцных шахматыстаў Расіі і Беларусі ў гэтым годзе на турніры выступаюць прадстаўнік Валагодскай вобласці міжнародны гросмайстар Іван Розум, заявлены пад нумарам 1, члены нацыянальнай зборнай Беларусі па шахматах міжнародны гросмайстар Аляксей Аляксандраў і міжнародны майстар Вячаслаў Зарубіцкі, міжнародны гросмайстар Кірыл Ступак (усе з Мінска), міжнародны гросмайстар сярод жанчын Рахіль Эйдэльсон з Віцебска.
Вялікае прадстаўніцтва на турніры юных шахматыстаў з Оршы (каля 40).
Традыцыйны шахматны турнір у Оршы – гэта не толькі штодзённыя спаборніцтвы на працягу тыдня. Арганізатары падрыхтавалі насычаную культурную праграму. Жадаючыя адправяцца на экскурсію «Жывая гісторыя» ў аг. Аляксандрыя, пройдзе лекцыя міжнароднага гросмайстра пра тое, як правільна рыхтавацца да партыі, трэніровачны семінар. У спартыўнай праграме таксама наведванне матчу адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбай з удзелам хакейных клубаў экстралігі «Лакоматыў-Орша» і «Гомель», сеанс адначасовай гульні з міжнароднымі гросмайстарамі, таварыская сустрэча па футболу.
Падвядзенне вынікаў пройдзе падчас урачыстага закрыцця турніра 9 лютага.
Пажадаем аршанцам і ўсім удзельнікам турніра прыгожых партый!
Крыніца: @orshanka.by