Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
30 верасня 2019

Мінфін рыхтуе новы праект указа з адвязкай дзяржпошліны ад тэхагляду і платай па месяцах

Міністэрства фінансаў рыхтуе праект указа "Аб плаце за карыстанне аўтамабільнымі дарогамі і асобнымі элементамі вулічна-дарожнай сеткі". Ён прадугледжвае адвязку дзяржпошліны ад тэхагляду і магчымасць плаціць па месяцах, паведамілі БЕЛТА ў Мінфіне.

У Мінфіне нагадалі, што дзеючая сістэма спагнання дзяржпошліны прадугледжвае неабходнасць яе выплаты за ўвесь перыяд дзеяння дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху (да надыходу даты праходжання чарговага дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартнага сродку). Гэта выклікае нараканні з боку асобных грамадзян (пенсіянеры, асобы, якія эпізадычна эксплуатуюць транспартныя сродкі, у тым ліку матацыклы, прычэпы і інш.), паколькі такі парадак не улічвае інтэнсіўнасць (сезоннасць) выкарыстання дарог.

У сувязі з гэтым Міністэрства фінансаў рыхтуе праект указа "Аб плаце за карыстанне аўтамабільнымі дарогамі і асобнымі элементамі вулічна-дарожнай сеткі". Ён прадугледжвае адвязку выплаты дзяржпошліны фізасобамі ад праходжання тэхагляду транспартных сродкаў і яе спагнанне ў выглядзе платы за ўдзел транспартных сродкаў у дарожным руху.

Плата будзе ўносіцца грамадзянамі па заяўным прынцыпе зыходзячы з плануемага перыяду ўдзелу транспартнага сродку ў дарожным руху.

Так, калі грамадзянін не будзе эксплуатаваць транспартны сродак (напрыклад, у зімовы перыяд), то плата ўносіцца не будзе, а грамадзянамі, якія круглы год выкарыстоўваюць транспартныя сродкі, да ставак платы будзе прымяняцца паніжаючы каэфіцыент 0,8 (пры аднаразовым яе ўнясенні за 12 і больш месяцаў запар).

Такім чынам, памер месячнай платы за легкавы аўтамабіль у залежнасці ад дазволенай максімальнай масы транспартнага сродку будзе складаць ад 0,25 да 0,91 базавай велічыні (цяпер 1 БВ - Br25,5).

Для зручнасці фізасоб плата будзе ўносіцца праз сістэму АРІП у кругласутачным рэжыме (7/24/365), а таксама праз касы банкаў і аддзяленні паштовай сувязі да пачатку ўдзелу транспартнага сродку ў дарожным руху альбо не пазней за апошняе чысло месяца, у якім ён удзельнічаў у дарожным руху.

У Мінфіне таксама звярнулі ўвагу, што дзяржпошліна, выплачаная за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху да ўступлення ў сілу ўказа, будзе залічвацца ў плату да заканчэння тэрміну дзеяння названага дазволу.

Увядзенне ў дзеянне новага парадку прадугледжваецца не раней за 1 студзеня 2020 года.

Як паведамляў БЕЛТА міністр фінансаў Максім Ермаловіч, разглядаліся дзве канцэпцыі аплаты дарожнага збору - з магчымасцю аплаты па месяцах або ўключэння ў кошт паліва. "Канцэпцыя ўрада заключалася ў захаванні схемы выплаты гэтага збору за доступ да дарожнай інфраструктуры. Паводле нашай задумы, чалавек можа выбіраць, на які тэрмін ён купляе права выкарыстання дарожнай сеткі - на месяц, два, на год. Права выбару планавалася прадаставіць самому чалавеку", - растлумачыў Максім Ермаловіч. Пры абмеркаванні з'явіўся альтэрнатыўны варыянт дарожнага збору - уключэнне яго ў кошт аўтамабільнага паліва.

Да спіса навін