Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
6 лістапада 2019

У Оршы адкрылі першы ў краіне завод па вытворчасці сталёвых бясшвовых балонаў

У Оршы ўвялі ў эксплуатацыю першы ў Беларусі завод па вытворчасці стальных бясшвовых балонаў ТАА «Цыліндэрс-Бел». Прадпрыемства створана на невыкарыстоўваемых плошчах завода «Легмаш». Заснавальнікамі кампаніі-рэзідэнта выступілі чэшскае АТ «Цыліндэрс Холдынг» і ААТ «БМЗ – кіруючая кампанія холдынгу «БМК».

На новай вытворчасці будуць вырабляць сталёвыя бясшвовыя балоны ад 10 да 100 літраў і рабочым ціскам 200-450 бар. Яны будуць прызначаныя для транспарціроўкі і захоўвання сціснутых, звадкаваных і раствораных тэхнічных газаў, якія ўжываюцца ў розных галінах. Таксама будуць аказвацца паслугі па арэндзе балонаў, іх дыягностыцы, рамонце і перааснашчэнню. Каля 97% выпускаемай на заводзе прадукцыі плануецца рэалізоўваць праз гандлёвую сетку АТ «Цыліндэрс Холдынг» за межы Беларусі ў краіны Мытнага саюза.

ТАА «Цыліндэрс-Бел» – гэта не першы праект з прыцягненнем замежных інвестыцый, які ААТ «БМЗ» - кіруючая кампанія холдынгу «БМК» рэалізуе ў Оршы на невыкарыстоўваемых плошчах ААТ «Завод «Легмаш». Так, у 2014 годзе тут пачало працаваць адзінае ў Беларусі прадпрыемства па выпуску рукавоў высокага ціску СТАА «Манулі Гідраўлікс Мануфактурынг Бел», створанае сумесна з італьянскай кампаніяй Manuli Rubber Industries s.p.a.

http://www.orshanka.by

Да спіса навін