Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 верасня 2019

«Тыдзень спорту і здароўя»

У маладзёжнай сталіцы краіны Оршы з удзелам міністра адукацыі Беларусі Ігара Карпенкі, намесніка міністра спорту і турызму Міхаіла Партнога, алімпійскага чэмпіёна, члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бяспецы Аляксандра Багдановіча падвялі вынікі рэспубліканскага спартыўна-комплекснага мерапрыемства «Тыдзень спорту і здароўя».

Фінальным акордам маштабнага форуму стаў рэспубліканскі паўмарафон «Аршанскі забег», у якім узялі ўдзел каля дзвюх тысяч чалавек з Оршы, Віцебска, Брэста, Мінска, Магілёва.

На сцэне плошчы калегіума езуітаў узнагародзілі беларускіх чэмпіёнаў II Еўрапейскіх гульняў, студэнцкіх універсіяд.

У Оршы «Тыдзень спорту і здароўя» адзначыўся правядзеннем маштабных мерапрыемстваў. Прайшлі і марафоны спартыўных танцаў, аэробікі, чырлідынга, маладзёжных субкультур. Асаблівае месца было адведзена паказальным выступленням навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі і спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў, матчавым сустрэчам, асабіста-камандным спаборніцтвам, спартыўным святам як для шматдзетных сем'яў, так і для самых юных аршанцаў.

На плошчы калегіума езуітаў была арганізавана работа спартыўных, забаўляльных і тэматычных прэзентацыйных пляцовак па відах спорту, дзе кожны наведвальнік змог паўдзельнічаць у спаборніцтвах і азнаёміцца з працай і кірункам спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў.

У форме адкрытага дыялогу ў канферэнц-зале Лядовай арэны адбылася сустрэча высокіх гасцей урачыстасці са школьнікамі і навучэнскай моладдзю Аршаншчыны. Пытанні аб перспектывах і напрамках развіцця спорту адрасавалі міністру адукацыі Ігару Карпенка, намесніку міністра спорту і турызму Міхаілу Краўцу. Станаўленнем спартыўнай кар'еры, планамі на будучыню цікавіліся ў вядомага беларускага весляра на байдарках і каноэ Аляксандра Багдановіча, а таксама беларускіх спартсменаў-пераможцаў, прызёраў II Еўрапейскіх гульняў, студэнцкіх універсіяд.

Да спіса навін