Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
23 верасня 2019

Конкурс прафмайстэрства

Аршанскі раён стаў пляцоўкай для правядзення абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства па кваліфікацыі «Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці». У гэтым годзе рэгіён заняў лідзіруючыя пазіцыі ва ўборачнай кампаніі. Аграрыі Аршаншчыны ўнеслі значны ўклад у «дажыначны» каравай Прыдзвінскага краю. Яны намалацілі 119 тысяч тон збожжа.

На палявы стан філіяла СГЦ «Задняпроўскі» ААТ «Аршанскі КХП», дзе разгарнуліся спаборніцтвы, з'ехаліся ўдзельнікі з усёй Віцебшчыны. Упершыню ў конкурсе ўдзельнічае тандэм маладосці і вопыту. Гэта прадстаўнікі чатырох інтэграцыйных структур: Віцебскай, Полацкай, Аршанскай, Глыбоцкай і навучэнцы навучальных устаноў аграрнага профілю. За званне лепшага аратага змагаюцца больш за 40 механізатараў.

Мэта правядзення конкурсу: падкрэсліць важнасць прафесіі хлебапашца, падняць узровень прафесіяналізму сярод інтэграцыйных структур, якія сёння з'яўляюцца тэхнічнай асновай машынна-трактарнага парку Віцебшчыны.

У сучасных умовах на першы план выходзіць прафмайстэрства людзей, якія задзейнічаны ў сельскагаспадарчым працэсе. Таму ўдзел у конкурсе настаўніка і вучня невыпадковы. Важна, каб моладзь як мага хутчэй ўнікала ў спецыфіку прафесіі, знаёмілася з тэхнікай і прыёмамі працы на ёй, працавала высокапрафесійна і эфектыўна на сучасных агрэгатах.

Арганізатарамі абласнога конкурсу аратых выступілі Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні, Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага аблвыканкама, Аршанскі райвыканкам, ААТ «Віцебскмясамалпрам».

Да спіса навін