Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
6 лістапада 2019

Кляновую алею пасадзілі ў парку сямейных дрэў у Оршы

У мінулую суботу 80 аршанскіх сем'яў зрабілі падарунак малой радзіме - на набярэжнай Дняпра па вуліцы Савецкай пасадзілі кляновую алею ў парку сямейных дрэў.

Праект саюза моладзі ахапіў усю рэспубліку, сямейныя паркі, скверы, алеі неўзабаве з'явяцца ў кожным рэгіёне Беларусі. Ахвотна падтрымалі экалагічную ініцыятыву БРСМ і на Аршаншчыне.

Усім, хто пасадзіў клён у новым парку, уручылі сертыфікаты. Кожнае дрэва ўпрыгожвае шыльда з прозвішчам сям'і.

http://www.orshanka.by

Да спіса навін