Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26 верасня 2019

Кірмаш, выставы і кансультацыі спецыялістаў чакаюць аршанцаў у Лядовай арэне ў найбліжэйшыя дні

З 25 па 28 верасня ў Лядовай арэне ў Оршы праходзяць Міжнародны форум здаровага ладу жыцця і рэспубліканская ўніверсальная выстава-кірмаш «Выдатна жывеш».

У выставе-кірмашы прымуць удзел прадпрыемствы, якія вырабляюць тавары, накіраваныя на падтрыманне здаровага ладу жыцця. Наведвальнікі змогуць прайсці медыцынскія даследаванні, прыняць удзел у трэнінгах, лекцыях, майстар-класах, а таксама атрымаць кансультацыю ў медыцынскіх спецыялістаў Оршы, Віцебска, Цверы.

Цікавыя сустрэчы будуць прысвечаны пытанням здароўезберагальнага асяроддзя падрастаючага пакалення, рэпрадуктыўнага здароўя жанчын, безбар'ернага асяроддзя, здаровага ладу жыцця і інш.

Запрашаем жыхароў і гасцей Аршаншчыны наведаць выставу-кірмаш «Выдатна жывеш».

Да спіса навін